Разуха Жэрара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разуха Жэрара
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arabis gerardii (Besser) W.D.J.Koch


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
IPNI  278231-1
TPL  tro-4100331

Разу́ха Жэрара[3][4] (Arabis gerardii) — кветкавая расліна роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae)[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[4] см. Сцябло прамое. Лісце простае, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае, са стрэлкападобнай асновай, зубчастае, з вострымі, прыціснутымі да сцябла, вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру. Плод — бугрысты стручок.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі (у т.л. Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е), Каўказ, Сібір. Расце на вільготных лугах, адкрытых схілах, у хмызняках. Цвіце ў красавікучэрвені[4].

На тэрыторыі Беларусі зрэдку сустракаецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Разуха Жэрара: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]