Ішым (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Ішым)
Jump to navigation Jump to search
Ішым
руск.: Иши́м, каз.: Есіл
Astana-Ishim-7802.jpg
Даўжыня 2450 км
Расход вады 56,3 м³/с
Вадазбор 177 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Ішым

Ішы́м (руск.: Иши́м, каз.: Есіл)) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.

Даўжыня ракі 2450 км. Плошча вадазбору 177 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,0056 тыс. м³. Пачатак у гарах Ніяз на паўночнай ускраіне Казахскага драбнасопачніка; у вярхоўях цячэ ў вузкай даліне са скалістымі берагамі, якая расшыраецца ніжэй горада Астана. Па Ішымскім стэпе цячэ ў шырокай пойме са шматлікімі старыцамі, у нізоўі — сярод балот. Галоўныя прытокі: Калутон, Жабай, Аканбурлук (справа). Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада да красавіка — мая. Высокае веснавое разводдзе. Суднаходства ўверх ад горада Петрапаўлаўск на 270 км і ад Вікулава да вусця. Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы (для водазабеспячэння і арашэння). На Ішыме гарады: Астана, Дзяржавінск, Ясіль, Петрапаўлаўск, Ішым.

У басейне ракі возера Вялікі Уват[1].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]