Сена (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Сена)
Сена
фр. Seine
Сена ў межах Парыжа
Сена ў межах Парыжа
Характарыстыка
Даўжыня 776 км
Басейн 78 650 км²
Расход вады 500 м³/с
Вадацёк
Выток выток Сены[d][1]
 • Вышыня 470 м
Вусце Ла-Манш
 • Вышыня 0 м
Размяшчэнне
Водная сістэма Ла-Манш

Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Се́нарака на поўначы Францыі.

Даўжыня 776 км, плошча басейну 78,6 тыс. км². Упадае ў праліў Ла-Манш, утвараючы эстуарый. Сярэдні расход вады 400–500 м³/с, зімовыя паводкі. У ніжнім цячэнні адчувае ўплыў прыліваў. Суднаходная ніжэй горада Труа. Злучаная каналамі з Шэльдай, Маасам, Рэйнам, Ронай, Луарай, Сонай. На Сене — гарады Парыж, Руан, у эстуарыі — порт Гаўр.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток Сены знаходзіцца ў паўднёвай частцы плато Лангр у Бургундыі, далей рака працякае ў шырокай даліне па Парыжскаму басейну; рэчышча яе тут звілістае, асабліва пасля Парыжа. Блізка ад Гаўра рака ўпадае ў бухту Сена праліва Ла-Манш (лейкападобны эстуарый даўжынёй звыш 25 км і шырынёй 2—10 км). У вусці ракі пабудаваны Мост Нармандыі, адзін з самых доўгіх падвесных мостаў у свеце.

Асноўныя прытокі: правыя — Марна, Уаза; левыя — Ёна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]