Рак скуры
Jump to navigation
Jump to search
Рак скуры | ||
---|---|---|
Базаліёма | ||
МКХ-10 | C43.-C44. | |
МКХ-9 | 172, 173 | |
МКЗ-А | 8010-8720 | |
MedlinePlus | 001442 | |
MeSH | D012878 |
Рак скуры — утварэнне ракавай пухліны на скуры.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне знаходжання на сонцы і ў салярыях, нашэнне адзення з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясенне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьвання[1].
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Узнікненню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, уздзеянне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэнняў мыш'яку і радыю.
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэнне на скуры, цёмныя паражэнні на далонях, падэшвах i канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, перламутравае ўшчыльненне на твары, вушах i шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэнне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, змяненне радзімкі і раскеліна на скуры[2].
Зноскі
- ↑ Святлана Барысенка. Як перахітрыць рак // Звязда : Газета. — 9 снежня 2009. — № 233 (26591). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : Газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.