Ральф Банч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ральф Банч
Ralph Bunche - 1963 March on Washington.jpg
Род дзейнасці: дыпламат, палітолаг
Дата нараджэння: 7 жніўня 1904(1904-08-07)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 снежня 1971(1971-12-09)[4] (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Аўтограф: RalphJBunche.jpg
Commons-logo.svg Ральф Банч на Вікісховішчы

Ральф Джонсан Банч (англ.: Ralph Johnson Bunche, 7 жніўня 1904 — 9 снежня 1971) — амерыканскі дыпламат і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1950 г.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 па 1950 г. Банч узначальваў факультэт паліталогіі універсітэта Говарда. З’яўляўся членам Амерыканскай федэрацыі настаўнікаў. У 1936 годзе ён стаў адным з судырэктараў Інстытута расавых адносін пры Свартморскім каледжы. Тады ж ён апублікаваў працу «Сусветны агляд рас» (англ.: A World View of Race), а ў 1944 годзе сумесна з шведскім сацыёлагам Гунарам Мюрдалем выпусціў кнігу «Амерыканская дылема» (англ.: An American Dilemma). Банч быў сябрам так званага «чорнага кабінета» пры адміністрацыі Рузвельта, які займаўся пытаннямі расавых меньшасцяў. Ён заўзята выступаў супраць расавых забабонаў і заяўляў аб несумяшчальнасці расавай сегрэгацыі і дэмакратыі.

Падчас Другой сусветнай вайны Банч працаваў ва Упраўленні стратэгічных службаў у якасці аналітыка па каланіяльным пытаннях. У 1943 годзе ён перайшоў на працу ў Дзяржаўны дэпартамент. У 1946 годзе, пры садзейнічанні Генеральнага сакратара ААН Тругве Лі, ён узначаліў Савет па апецы ААН, які займаўся назіраннем за кіраваннем падапечнымі тэрыторыямі.

У перыяд з 1948 па 1949 год Банч адыграў вырашальную ролю ў урэгуляванні Араба-ізраільскага канфлікту. Першапачаткова ён з’яўляўся памочнікам Фольк Бернадота, які выконваў ролю пасярэдніка ААН на Блізкім Усходзе. Але пасля забойства Бернадота ў верасні 1948 года, вядзенне перагавораў было даручана Банчу. Яму ўдалося дамагчыся спынення агню, а пасля — і падпісання мірнага пагаднення. За ўрэгуляванне канфлікту ў 1950 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаўшы яе першым цемнаскурым лаўрэатам[6].

Працягнуўшы працу ў ААН, у 1954 годзе ён стаў намеснікам сакратара па асаблівых палітычных даручэннях, а з 1967 года па 1971 год займаў пасаду намесніка Генеральнага сакратара. Ён быў прадстаўніком ААН у такіх гарачых кропках як Конга, Емен, Кашмір і Кіпр.

У 1963 годзе таксама быў узнагароджаны Медалём Свабоды.

Узначальваў марш за грамадзянскія правы ў 1965 годзе, арганізаваны М. Л. Кінгам.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ральфа Банча названы парк у Нью-Ёрку насупраць Штаб-кватэры ААН [7]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Зноскі

  1. Bunche, Ralph J. // American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Ralph Bunche // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Nobelprize.org Праверана 12 кастрычніка 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
  6. Benjamin Rivlin Ralph Johnson Bunche (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012.
  7. Ralph Bunche Park - Historical Sign. New York City Department of Parks & Recreation. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]