Роберт Сэсіл
Роберт Сэсіл | |
---|---|
Robert Cecil | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1958[1][3][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы[5] |
Маці | Georgina Gascoyne-Cecil, Marchioness of Salisbury[d][5] |
Жонка | Lady Eleanor Lambton[d] |
Род дзейнасці | палітык, эсперантыст, адвакат, дыпламат |
Навуковая сфера | юрыспрудэнцыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Э́дгар О́лджэрнан Ро́берт Га́скайн-Сэ́сіл, 1-ы віконт Сэсіл-оф-Чэлвуд (англ.: Robert Cecil; 14 верасня 1864 — 24 лістапада 1958) — юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый. Прыхільнік ідэй міру і раззбраення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1937), уручанай яму за заслугі перад Лігай Нацый.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брытанскага парламента. 3 пачаткам I сусветнай вайны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа. У 1915—16 намеснік, у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У верасні 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнароднага трыбунала для вырашэння міждзяржаўных спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арганізацыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць японскай агрэсіі ў Кітаі, італьянскай — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін-членаў. Прысутнічаў на апошнім пасляваенным пасяджэнні Лігі Нацый у 1949 годзе.
Аўтар аўтабіяграфіі «Увесь шлях» аб сваёй працы ў Лізе і свеце паміж двума сусветнымі войнамі. Ганаровы пажыццёвы прэзідэнт Асацыяцыі Аб’яднаных Нацый.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118667602 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Robert Cecil, 1st Viscount Cecil of Chelwood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Edgar Algernon Robert Gascoyne-Cecil, 1st and last Viscount Cecil of Chelwood // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Kindred Britain
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Сэсіл
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Вэстмінстэры
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
- Службовыя асобы ААН
- Выпускнікі Ітана
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кавалеры Пашаны
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 3 класа 1 ступені
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Ліга Нацый
- Род Сэсілаў
- Постаці Вялікабрытаніі
- Памерлі ў Заходнім Сусексе