Кордэл Хал
Кордэл Хал (англ.: Cordell Hull; 2 кастрычніка 1871, Алімп, Тэнесі — 23 ліпеня 1955, Вашынгтон) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. Займаў пасаду дзяржаўнага сакратара 11 гадоў (1933—1944), даўжэй чым хто-небудзь іншы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1946).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў блізу Бірдстана (штат Тэнесі), трэцім з пяці сыноў фермера Уільяма Хала і Элізабэт Райлі. У 1891 годзе атрымаў юрыдычную ступень у Камберлендскім універсітэце, скончыў 10-месячны курс за 5 месяцаў. 1893 г. быў абраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. Падчас Іспана-амерыканскай вайны служыў на Кубе капітанам тэнэсійскай пяхоты.
З лютым 1942 г. узначальваў дарадчы камітэт па пытаннях пасляваеннай палітыкі, у які ўваходзілі як дэмакраты, так і рэспубліканцы. 18 кастрычніка 1943 г. удзельнічаў у канферэнцыі ў Маскве з Ідэн і Молатавым. У 1944 годзе пайшоў з пасады дзяржсакратара ў сувязі з пагаршэннем здароўя. Пасля сваёй адстаўкі ўзначаліў амерыканскую дэлегацыю на ўстаноўчай канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945 годзе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The Cordell Hull Foundation, a non-profit NGO, based around furthering international peace and co-operation
- The Cordell Hull Institute, a US think-tank focusing on furthering debate in international economic development and trade
- The Cordell Hull Musuem, located in Byrdstown, Tennessee, focusing on Hull’s life and work
Папярэднік: Генры Стымсан |
Дзяржаўны сакратар ЗША 4 сакавіка 1933 — 30 лістапада 1944 |
Пераемнік: Эдвард Стэцініус |