Перайсці да зместу

Дзмітрый Відуніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Відуніцкі
Нараджэнне каля 1500
Смерць не раней за 22 красавіка 1558 і не пазней за 1 мая 1559
Род Друцкія-Любецкія[1]
Бацька Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі[2]
Маці Багдана Багданаўна Сапега[d][3]
Жонка Фенка Полазаўна[d][4]
Дзеці Богуш Дзмітрыевіч Друцкі-Любецкі[d][5] і Фена з Друцкіх-Любецкіх[d][5]

Дзмітрый Відуніцкі (Друцкі-Любецкі; каля 1500 — 1558) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Другі сын Рамана.

У 1545 годзе прадаў сваю частку Відуніч брату Івану. Пасля яго смерці адзіны сын Богуш атрымаў кіеўскія вотчыны, а маёнтак Худава адышоў да пасынка — князя Р. І. Сенскага і яго сястры Багданы.

Ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой князя І. Сенскага і спадчынніцай вялікіх вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне. З ёй меў адзінага сына Богуша (каля 1530—1564).

Зноскі