Раман Сяргеевіч Вягера
Поўнае імя | Раман Сяргеевіч Вягера | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 ліпеня 2000[1][2] (22 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.
У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[4], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[5]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[6]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[8].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[9]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[10], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[12]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у аснове дзяржынскага клуба.
У студзені 2023 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[13].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | дубль | Нёман | ![]() |
12 | 0 |
2018 (1) | дубль | Нёман | ![]() |
14 | 2 |
2018 (2) | Д2 | Ліда | ![]() |
11 | 1 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() |
10 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Нёман | ![]() |
6 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Іслач | ![]() |
1 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Рух | ![]() |
0 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Арсенал | ![]() |
17 | 0 |
2022 | Д1 | Арсенал | ![]() |
29 | 1 |
Зноскі
- ↑ Roman Vegerya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raman Viahera // FBref.com
- ↑ https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/260.html
- ↑ "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ↑ Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду
- ↑ Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи"
- ↑ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
- ↑ Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960"
- ↑ "Рух" вернул Вегерю в "Малориту"
- ↑ Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал"
- ↑ Роман Вегеря вернулся в "Арсенал"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Вегерей (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Маларыта
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ