Рамі белае
| Рамі белае | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва[1] (Boehmeria nivea) — від кветкавых раслін роду Рамі (Boehmeria) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік][[Файл:Boehmeria nivea Blanco2.385-cropped.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883]] Шматгадовы паўкуст[1] з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20[2] прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3[2] метраў. Парасткі штогод адміраюць[2]. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см[2]), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія, Тайвань, Індыя, Непал, Бутан, Індакітай, Інданезія[3]).
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Доўгія (да 500 мм[1]), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін, паперы, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія, Куба) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры[2]. У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні[2].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Boehmeria candicans Hassk.
- Boehmeria frutescens var. concolor (Makino) Nakai
- Boehmeria frutescens var. viridula (Yamam.) Suzuki
- Boehmeria nipononivea Koidz.
- Boehmeria nivea var. candicans Wedd.
- Boehmeria nivea f. concolor (Makino) Kitam.
- Boehmeria nivea var. concolor Makino
- Boehmeria nivea subsp. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea f. nipononivea (Koidz.) Kitam.
- Boehmeria nivea var. nipononivea (Koidz.) W.T.Wang
- Boehmeria nivea var. tenacissima (Gaudich.) Miq.
- Boehmeria nivea var. viridula Yamam.
- Boehmeria tenacissima Gaudich.
- Boehmeria thailandica Yahara
- Boehmeria utilis André
- Ramium niveum (L.) Kuntze
- Urtica nivea L.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Рамі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 302. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рами / Лазарев Н. Н. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Рами // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бёмерия белоснежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Boehmeria nivea (L.) Gaudich. // Tropicos (англ.)