Расціслаў Уладзіміравіч Шавель
Поўнае імя | Расціслаў Уладзіміравіч Шавель | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 красавіка 2001 (23 гады) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 182 см | ||||||
Вага | 62 кг | ||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Расціслаў Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік, палітычны зняволены.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.
У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён), дзе гуляў да канца сезона.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].
17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска[2]. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным[3][4].
22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Гарадзея | 10 | 0 |
2018 | дубль | Гарадзея | 15 | 7 |
2020 | Д1 | Гарадзея | 5 | 0 |
2022 | Д3 | Фалько | 9 | 3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Арестованного игрока «Городеи» Шавеля поддержали Шкурин, Сигневич, Гайдучик и другие футболисты (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ а б в г Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрымання . Наша Ніва (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Число политзаключённых в Беларуси достигло 476 человек (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Бывший игрок "Городеи" Ростислав Шавель приговорен к 3 годам "домашней химии" (руск.). football.by (22 верасня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Расціслаў Шавель — Палітычныя вязні ў Беларусі . prisoners.spring96.org. Праверана 23 верасня 2021.