Рашэн
| Рашэн | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Прыватная кампанія |
| Заснаванне | 1996 |
| Заснавальнікі | Пётр Парашэнка |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Кіеў, Украіна |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | уладальнікі Пётр Парашэнка (95%) і Іван Літвін (5%); кіраўнік Вячаслаў Маскалеўскі |
| Галіна | харчовая прамысловасць |
| Прадукцыя | 200 відаў кандытарскіх вырабаў |
| Абарот |
|
| Чысты прыбытак | $1 мільярд (2010) |
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Kyiv Roshen Factory[d], Lipetsk confectionery factory[d], Roshen[d], Q12114500?, Q61116071? і Bonbonetti Choco[d] |
| Сайт | roshen.com |
«Рашэн» (укр.: Рошен, англ.: Roshen) — адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў ва Украіне і Усходняй Еўропе. Галоўны офіс кампаніі размешчаны ў Кіеве.
Рашэн вырабляе каля 200 відаў кандытарскіх вырабаў. Агульны аб'ём вытворчасці прадукцыі складае больш за 450000 тон у год. У склад карпарацыі ўваходзяць чатыры ўкраінскія фабрыкі (Кіеўская, дзве вытворчыя пляцоўкі ў Вінніцы, Марыупальская, Крамянчугская), дзве вытворчыя пляцоўкі Ліпецкай кандытарскай фабрыкі (Расія), Клайпедская кандытарская фабрыка (Літва), Bonbonetti Choco Kft (Будапешт, Венгрыя), а таксама малочна камбінат у Вінніцы і масла-малочны камбінат «Бершадьмолоко», які забяспечвае фабрыкі карпарацыі натуральнай высакаякаснай малочнай сыравінай.
Прадукцыя прадстаўлена больш чым у 28 краінах свету, уключаючы Украіну, Расію, Казахстан, Беларусь, краіны Каўказу, Сярэдняй Азіі, ЕС, ЗША, Малдову, Ізраіль, Літву.
Назва кампаніі была створана аж прозвішча яе заснавальніка - Пятра Парашэнкі (укр.: Петро Порошенко) шляхам выдалення першага і апошняга складоў.
- 1 2 Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны — 1920. Праверана 25 мая 2026.