Роберт Язэп Тамушанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Язэп Тамушанскі
Роберт Язэп Тамушанскі.jpg
Дата нараджэння

3 ліпеня 1940(1940-07-03)

Месца нараджэння

Порт-Чэстэр[d], Rye (town), New York[d], Уэстчэстэр[d], Нью-Ёрк, ЗША

Дата смерці

10 снежня 1996(1996-12-10) (56 гадоў)

Род дзейнасці

публіцыст, філолаг

Альма-матар

Атаўскі ўніверсітэт[d]
Лонданскі ўніверсітэт
Папскі інстытут арабскіх і ісламскіх даследаванняў[d]

Роберт Язэп Тамушанскі (3 ліпеня 1940, г. Порт-Чэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША — 10 снежня 1996) — беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, філолаг, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унук беларускага селяніна з Аўгустоўскага павета. Скончыў Атаўскі ўніверсітэт у Канадзе (1964), Кёнігштайнскую каталіцкую духоўную семінарыю ў Германіі (1966), Лонданскі ўніверсітэт (1971), Папскі інстытут арабістыкі і ісламскіх навук у Рыме (1977). У 1966 пасвячоны ў святара грэка-каталіцкага абраду. Працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. Удзельнічаў у рэлігійна-культурным жыцці беларускага замежжа. 3 1967 намеснік дырэктара Беларускай школы імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане, з 1971 намеснік кіраўніка Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане, член англа-беларускага навуковага таварыства. 3 1974 намеснік галоўнага рэдактара, з 1977 — галоўны рэдактар Беларускай секцыі радыё Ватыкана.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў славянскую і германскую філалогію, арабістыку, гісторыю філасофіі і рэлігіі, беларуска-яўрэйскія літаратурныя сувязі канца ХІХ — пач. ХХ ст. Супрацоўнічаў з часопісам «Божым шляхам», «Джэнл оф беларашн стадзіз», «Унія». Аўтар прац «Старонкі з гісторыі царквы ад пачатку да 1850 г.» (1977), «Сістэматычнае і гістарычнае выясненне Боскае літургіі паводле бізантыйскага абраду» (1991) і інш. Выступаў па Ватыканскім радыё з прамовамі па рэлігійнна-царкоўнай гісторыі Беларусі, з малітвамі і казаннямі. Чытаў сваю тэалагічную працу «Бог і чалавек. Дапаможнік тым, што шукаюць праўды»; перапрацаваў для радыёперадач «Кароткі катэхізм для беларусаў-католікаў» А. Я. Рэшаця ў выглядзе рэлігійных гутарак.

Доктар філалогіі (1974).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мн.; Мюнхен, 1999.