Атаўскі ўніверсітэт
Атаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université d'Ottawa | |
Арыгінальная назва | фр.: Université d'Ottawa |
Міжнародная назва | англ.: University of Ottawa |
Заснаваны | 1848 |
Рэктар | Жак Фрэмон[d][1] |
Студэнты | 41 749 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Атава, Антарыа, Канада |
Сайт | uottawa.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Ottawa, фр.: Université d'Ottawa) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атава ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня ўпершыню заснавана як Байтаўнаўскі каледж у 1848 годзе першым біскупам каталіцкай Атаўскай архідыяцэзіі і была перайменавана ў Атаўскі каледж у 1861 годзе, які праз пяць гадоў каралеўскай граматай атрымаў статус універсітэта. Універсітэт быў рэарганізаваны 1 ліпеня 1965 года ў карпарацыю, незалежную ад старонніх органаў або рэлігійных арганізацый.
Універсітэт з'яўляецца буйнейшым двухмоўным універсітэтам у свеце: навучанне адначасова вядзецца як на англійскай, так і на французскай мове. Універсітэт прапануе шырокі выбар акадэмічных праграм, якія кіруюцца дзесяццю факультэтамі. У вучэльне навучаецца каля 10 тысяч замежных студэнтаў са 150 краін свету, што складае 26% штату студэнтаў універсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт навук пра здароўе
- Факультэт права
- Факультэт медыцыны
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Школа менеджменту
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://media.uottawa.ca/news/5006
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атаўскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы