Перайсці да зместу

Папскі інстытут арабскіх і ісламскіх студый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі інстытут арабскіх і ісламскіх студый
лац.: Pontificium Institutum Studiorum Arabicorum et Islamicorum
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лац.: Pontificium Institutum Studiorum Arabicorum et Islamicorum
Заснаваны 1926
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт pisai.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі інстытут арабскіх і ісламскіх студый (лац.: Pontificium Institutum Studiorum Arabicorum et Islamicorum) — каталіцкая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам. Яго мэта складалася ў падрыхтоўцы місіянераў, гатовых жыць у араба-мусульманскім асяроддзі.

Інстытут быў створаны ў 1926 годзе ў Тунісе Таварыствам місіянераў Афрыкі (Белыя айцы). У 1949 годзе цэнтр навучання перабраўся ў горад Мануба каля сталіцы Туніса, дзе выкладалася арабская мова і дысцыпліны аб ісламе, у той час як асяродак у Тунісе стаў вядомы сёння як Інстытут арабскай літаратуры. У 1960 годзе цэнтр атрымаў статус Папскага інстытута, і ў 1964 годзе з-за палітыкі нацыяналізацыі ён быў вымушаны пераехаць з Туніса ў Рым, дзе атрымаў падтрымку папы Паўла VI як інструмент міжрэлігійнага дыялогу ў адпаведнасці з новым духам Другога Ватыканскага сабора.

Зноскі

  1. ROR release v1.31 — v1.31 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.8303103