Родны край (1919)
«Родны край» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Тамаш Грыб |
Рэдактар | Тамаш Грыб |
Заснавана | 1919 |
Спыненне публікацый | 1919 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Родны край» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Гродне 22 чэрвеня—10 ліпеня 1919 г. Рэдактар Тамаш Грыб. На шостым нумары газета забаронена, рэдактар арыштаваны[1].
Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]
Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазіцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гродзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднання ўсе апазіцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Змяшчала інфармацыю пра культурна-асветнае жыццё на Гродзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленні па бягучым палітычным моманце Б. Тарашкевіча (пад крыптанімам «А. Н-ка» — Адам Навука), артыкул пра Люблінскую унію 1569 г. (пад псеўд. Беларус), карэспандэнцыі аб праследаванні беларускай школы і барацьбе за яе існаванне П. Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» — Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўлення акупацыйным уладам.
Зноскі
- ↑ Турук, с. 67
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліс, А. «Родны край» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 118.