Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка
Paŭlina Miadziołka.jpg
Дата нараджэння: 12 (24) верасня 1893
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 лютага 1974(1974-02-13) (80 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Тамаш Тамашавіч Грыб
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: пісьменніца, актрыса, педагог
Узнагароды:
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Commons-logo.svg Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка на ВікіСховішчы

Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка (12(24) верасня 1893, м. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 13 лютага 1974, Будслаў; Псеўданімы: Паўлінка; крыптанімы: М.) — беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўліна Мядзёлка (у цэнтры) разам са сваімі сяброўкамі па вучобе ў Віленскай прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай роднымі сёстрамі Юрашайцене — Аленай (сядзіць злева) і Аляксандрай. Фота пачатку 1910-х гадоў

Скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у Рызе, вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень 1912, пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я. Купалы. Падчас 1-ай сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 працавала ў Кіеве (Саюз гарадоў). У кастрычніку 1917 па дамоўленасці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрыта, перабралася ў Мінск.

Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Наведвала Вільню і Гродна. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне. 20 ліпеня 1919 арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край» (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася.

З пачатку 1920 у Мінску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў маі 1920. Перад наступленнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Уронкі(польск.) бел. на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераязджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробленых дакументах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Літву. У Коўне займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газеце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне.

У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс). У маі 1924 арыштавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку 1925. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульта. У 1927—1930 гадах выкладала беларускую мову ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках.

Арыштавана ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; выслана ў Казань. З восені 1932 выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Летам 1947 года пераехала ў Будслаў, дзе да 1958 года працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974).

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1966).

Пахаваная на старых каталіцкіх могілках у Будславе.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сялянская доля: Паэма. Б.м., 1921;
  • Сцежкамі жыцця: Успаміны / П. В. Мядзёлка; пад рэд. А. С. Ліса. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — 242 с.: іл.
  • Сцежкамі жыцця / П. Мядзёлка; уступны артыкул У. Калесніка «Галгофа адроджаных»; падрыхт. да друку А. Федарэнкі // Полымя. — 1993. — № 2. — С. 171—212; № 3. — С. 201—240; № 4. — С. 184—209; № 5. — С. 182—209.
  • Мядзёлка П. В. Сцежкамі жыцця. — Мн .: Лімарыус, 2018. — 610 с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-69-6.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ярашэвіч А. А. Мядзёлка Паліна Віктараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 247
  • Паўліна Мядзёлка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 4. С.350
  • Ермаловіч М. Першая выканаўца // Настаўніцкая газета. 1973, 15 вер.
  • Марціновіч А. Паўліна, Паўлінка, Журавінка // ЛіМ. 1993, 10 вер.
  • Ліўшыц У. «Была адорана шчодра…» У кн: Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 119—124. іл. ISBN 985-6120-44-6
  • Янушкевіч Я. Невядомыя старонкі жыцця Паўліны Мядзёлкі // Голас Радзімы. 1993, 23 вер.
  • Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…» // Беларуская мінуўшчына. 1995, № 6

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]