Род Галоўчынскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Соф’я Галоўчынская, каля 1602

Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[1] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[2]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[3], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[1] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[2]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[1].

Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.

Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[1].

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  2. 2,0 2,1 Пазднякоў В. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 489.
  3. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]