Род Копцяў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб «Крое»

Копці — шляхецкі род герба «Роля» («Крое») змененая. Родапачынальнік Копаць у 14471453 служыў «рускім» пісарам ў Казіміра IV Ягелончыка. У XV ст. род падзяліўся на смаленскую і віцебскую лініі. Браты Васіль і Іван Іванавічы Копці валодалі дзедзічнымі маёнткамі Рослаўскае і Аргошчынскае. Казімір падараваў ім маёнтак Шумяцічы ў Смаленскім павеце (падараванне пацвердзіў у 1501 годзе вялікі князь Аляксандр баярыну Сідару Васілевічу). Васіль Іванавіч упамінаецца як каралеўскі дваранін у 1511 годзе. Сынам Івана Іванавіча Юрыю і Міхаілу Жыгімонт I даў 30 людзей і 8 ненаселеных вёсак у Браслаўскім павеце. Міхаіл са смаленскіх уладанняў у пач. XVI ст. ставіў у літоўскае войска 3 коннікаў і ў 1528 — 38 коннікаў.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Копаць М. Генеалогія роду Копацяў герба «Кроі» // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926). 7—8 мая 2003 г. Браслаў, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Род Копцяў на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»