Перайсці да зместу

Рудзігер фон дэр Гольц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудзігер фон дэр Гольц
ням.: Rüdiger von der Goltz
Дата нараджэння 8 снежня 1865(1865-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1946(1946-11-04)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Бацька Gustav von der Goltz[d][4]
Маці Cäcilie von Perbandt[d][4]
Дзеці Rüdiger Goltz[d] і Graf Georg-Conrad von der Goltz[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
Балтыйскае герцагства
Род войскаў Германская імперская армія
Гады службы Германская імперыя 18851919
19191919
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Фінляндыі
Барацьба за незалежнасць Латвіі
Капаўскі путч
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
За раненне ў чорным
За раненне ў чорным
Ордэн Крыжа Свабоды 1 класа з мячамі
Ордэн Крыжа Свабоды 1 класа з мячамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудзігер фон дэр Гольц (ням.: Gustav Adolf Joachim Rüdiger Graf von der Goltz; 8 снежня 1865, Цюліхау, Правінцыя Брандэнбург, Прусія, цяпер Польшча — 4 лістапада 1946, Бернбойрэн, Баварыя, Германія) — нямецкі генерал, граф.

З дваранскага роду Гольц (ням.). У гады Першай сусветнай вайны даслужыўся да пасады камандзіра так званай «Остзейскай дывізіі  (англ.)», якая дзейнічала ў Прыбалтыцы. На чале германскага экспедыцыйнага корпуса ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі на баку буржуазнага ўрада, аказваў дапамогу ў арганізацыі фінскай арміі.[5] Падтрымліваў палітыку фінскага генерала К. Манергейма.

У пачатку 1919 г. пад ціскам Антанты адкліканы з Фінляндыі, вярнуўся ў Прыбалтыку, дзе ўдзельнічаў у стварэнні прыбалтыйскага ландэсвера. З 1 лютага 1919 года камандаваў антыбальшавіцкімі сіламі ў Латвіі. Прыхільнік стварэння Балтыйскага герцагства. У красавіку 1919 г. раззброіў у Лібаве латышскія нацыянальныя войскі і скінуў урад К. Улманіса, замяніўшы яго сваім стаўленікам А. Ніедрам. Войскі пад яго камандаваннем занялі Курляндыю і Рыгу (22 мая 1919 г.) (Пасля адстаўкі фон дэр Гольца гэтыя ўзброеныя сілы перайшлі пад камандаванне Берманта-Авалава.)

У кастрычніку 1919 г. па патрабаванні латвійскіх улад і Вялікабрытаніі быў адкліканы з Латвіі ўрадам Веймарскай рэспублікі[6].

У Германіі стаў праціўнікам Веймарскай рэспублікі. Удзельнічаў у Капаўскім путчы. З 1934 г. займаў добра аплачваную, але малаўплывовую пасаду кіраўніка ветэранскай арганізацыі Імперскі саюз нямецкіх афіцэраў (ням.: Reichsverband deutscher Offiziere).

У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гг. бульвар Аспазіяс у Рызе насіў імя фон дэр Гольца[7].

  1. Goltz Rüdiger von der Meine Sendung im Finland und im Baltikum Leipzig: K.F.Kochler Verlag, 1920. (Русс. перевод: Р. фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике. СПб.: Изд-во Европейского университета, 2015).
  2. Goltz Rüdiger von der Als politischer General im Osten Leipzig, 1936.
  1. а б Rudiger, count von der Goltz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rüdiger Goltz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гольц Рюдигер фон дер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. Der Feldzug in Finnland (ням.)
  6. Гольц Рудзігер
  7. Бульвар Аспазіяс
  • Рюдигер фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике / генерал граф Рюдигер фон дер Гольц; пер. с нем., вступит. ст., коммент. Л. Ланника. — СПб. : Издательство Европейского университета в Санкт-Петербурге, 2015. — 318 с. : ил. ; [8] c. карты. — (Эпоха войн и революций;вып. 7). ISBN 978-5-94380-188-4
  • Bermond-Awaloff Pavel, Im Kampf gegen den Bolschewismus. Erinnerungen von General Fürst Awaloff, Oberbefehlshaber der Deutsch-Russischen Westarmee im Baltikum. Glückstadt, Hamburg: Verlag J.J. Augustin.
  • BischoffJosef, Die letzte Front. Geschichte der Eiserne Division im Baltikum 1919, Berlin 1935.
  • Darstellungen aus den Nachkriegskämpfen deutscher Truppen und Freikorps, Bd 2: Der Feldzug im Baltikum bis zur zweiten Einnahme von Riga. Januar bis Mai 1919, Berlin 1937; Bd 3: Die Kämpfe im Baltikum nach der zweiten Einnahme von Riga. Juni bis Dezember 1919, Berlin 1938.
  • Die baltische Landeswehr im Befreiungskampf gegen den Bolschewismus. Ein Gedenkbuch, herausgegeben vom baltischen Landeswehrein, Riga 1929.
  • Kiewisz Leon, Sprawy łotewskie w bałtyckiej polityce Niemiec 1914—1919, Poznań 1970.
  • Łossowski Piotr, Między wojną a pokojem. Niemieckie zamysły wojenne na wschodzie w obliczu traktatu wersalskiego. Marzec-kwiecień 1919, Warszawa 1976.
  • Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Łotwy 1914—1921, Warszawa 1999.
  • Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Estonii 1914—1920, Poznań 2007.
  • Von den baltische Provinzen zu den baltischen Staaten. Beiträge zur Entstehungsgeschichte der Republiken Estland und Lettland, Bd I (1917—1918), Bd II (1919—1920), Marburg 1971, 1977.
  • Jobst Knigge, Kontinuität deutscher Kriegsziele im Baltikum. Deutsche Baltikumpolitik 1918/19 und das Kontinuitätsproblem, Verlag Dr. Kovacs Hamburg 2003.