Рупрэхт (кароль Германіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рупрэхт Пфальцскі
ням.: Ruprecht von der Pfalz
Рупрэхт Пфальцскі
кароль Германіі
21 жніўня 1400 — 18 мая 1410
Каранацыя: студзень 1401, Кёльн
Папярэднік: Венцэль
Пераемнік: Жыгімонт
курфюрст Пфальца
6 студзеня 1398 — 18 мая 1410
Папярэднік: Рупрэхт II Пфальцскі
Пераемнік: Людвіг III Пфальцскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 5 мая 1352(1352-05-05)
Амберг, Верхні Пфальц, Баварыя, Германія
Смерць: 18 мая 1410(1410-05-18) (58 гадоў)
замак Ландскрон, каля Опенгайма, Рэйнланд-Пфальц, Германія
Пахаванне: Church of the Holy Spirit[d]
Род: Вітэльсбахі
Бацька: Рупрэхт II Пфальцскі
Маці: Беатрыса Сіцылійская
Жонка: Лізавета Гогенцолерн
Дзеці: сыны: Рупрэхт Піпан, Фрыдрых, Людвіг III, Іаан, Стэфан, Атон I
дочкі: Маргарыта, Агнэса, Лізавета

Рупрэхт III Пфальцскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz; 5 мая 1352, Амберг, Верхні Пфальц — 18 мая 1410, замак Ландскрон, каля Опенгайма) — курфюрст Пфальца пад імем Рупрэхт III з 1398 года, кароль Германіі з 1400 года, прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў. Старэйшы сын Рупрэхта II Пфальцскага і Беатрысы Сіцылійскай, дачкі караля Сіцыліі Педра II і Лізаветы Карынтыйскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рупрэхт III Пфальцскі, кароль Германіі, са сваёй жонкай.

У 1398 годзе атрымаў спадчыну ад свайго бацькі курфюрства.

Падчас знаходжання ў палоне караля Венцэля ў Ёста Мараўскага — кіраваў імперыяй. Пасля звяржэння Венцэля, які праводзіў большую частку свайго часу ў Чэхіі, на наступны дзень, 21 жніўня 1400 года, быў абраны курфюрстамі Майнца, Кёльна, Саксоніі і Пфальца каралём Германіі. У студзені 1401 года быў каранаваны ў Кёльне архібіскупам Фрыдрыхам III, таму што Ахен, а таксама Франкфурт не адкрылі яму вароты.

Новы кароль перш за ўсё адправіў армію ў Чэхію, каб прымусіць свайго папярэдніка прызнаць сябе каралём. Армія аблажыла Прагу і неўзабаве Венцэль пагадзіўся прыняць усе ўмовы Рупрэхта.

Затым у 1401 годзе Рупрэхт адправіўся на каранацыю ў Італію. Пераваліўшы праз Альпы, ён апынуўся ва ўладаннях Джана Галеаца Вісконці, якому Венцэль раней за грошы прадаў тытул герцага Міланскага. Рупрэхт лічыў гэту здзелку незаконнай. Ён запатрабаваў, каб Вісконці вярнуў імперскія лены, але герцаг адказаў адмовай. 21 кастрычніка каля Брэшы адбылася бітва, у якой каралеўская армія была разбіта. Рупрэхт вярнуўся ў Трэнта.

Затым ён распачаў яшчэ адну спробу перайсці Альпы, але пацярпеў ізноў няўдачу і ўвесну 1402 года з-за адсутнасці грошай (ён нават быў вымушаны закласці імперскія рэгаліі і свой сярэбраны посуд) вярнуўся ў Германію. Пасля гэтага аўтарытэт Рупрэхта ўпаў і ў Германіі запанавала анархія. Ён імкнуўся пасяліць мір у Германіі, але значэнне імператарскай улады было да такой ступені малым, што Рупрэхт усюды чакала процідзеянне.

У верасні 1405 года архібіскуп майнцкі Іаган схіліў некаторых германскіх кіраўнікоў і 17 швабскіх гарадоў заключыць абарончы маркбахскі саюз супраць Рупрэхта. Кароль спрабаваў пратэставаць супраць гэтага саюза, але ў яго не было сіл для барацьбы. У снежні 1406 года ён прызнаў за князямі і імперскімі гарадамі права заключаць паміж сабой саюзы для захавання спакою. У выніку гэтага ён цалкам страціў уладу ў краіне.

Беспаспяховыя былі і яго высілкі спыніць царкоўны раскол.

Да самай смерці Рупрэхт меў патрэбу ў грошах. Пасля яго смерці прыйшлося прадаць каралеўскую карону і іншыя каштоўнасці, каб адплаціць з яго даўгамі.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов, Константин монархи мира. Западная Европа — М.: Вече, 2001. — С. 311-312. — 441 с. — ISBN 5-7838-0374-Х.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).