Рух 26 ліпеня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рух 26 ліпеня
Movimiento 26 de Julio
эмблема
Сцяг "Руха 26 ліпеня"
Ідэалогія камунізм, антыкапіталізм
Лідары Фідэль Кастра, Рауль Кастра, Эрнэста Гевара
Актыўная ў Сцяг КубыКуба
Дата фарміравання 1953
Дата роспуску 1961
Праціўнікі Урад Фульхенсіа Батысты
Удзел у канфліктах Кубінская рэвалюцыя
Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Рух 26 ліпеня (ісп.: Movimiento 26 de Julio) - левая кубінская рэвалюцыйная арганізацыя, якую ўзначальваў Фідэль Кастра, і якая змагалася з рэжымам Фульхенсіа Батысты .

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Руху 26 ліпеня ўзнікла ў выніку няўдалага нападу на казармы Манкада - армейскі аб'ект у горадзе Сант'яга-дэ-Куба, 26 ліпеня 1953 года[1]. Рух было рэарганізавана ў Мексіцы ў 1955 годзе групай з 82 рэвалюцыянераў-выгнаннікаў, уключаючы Фідэля Каста, яго брата Рауля Кастра, Камілу Сьенфуэгас, і аргентынскага рэвалюцыянера Чэ Гевары.

Удзел у рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

2 снежня 1956 года 82 рэвалюцыянера высадзіліся на Кубе, прыплыўшы на яхце «Гранма» з горада Туспана. Прыплыўшы пры дзённым святле, рэвалюцыянеры падвергліся нападу кубінскіх ВПС і панеслі шматлікія страты. Дэсантны атрад у выніку быў падзелены на дзве часткі, большасць запасаў было пакінута на месцы высадкі. Рэвалюцыянераў таксама аддаў іх сялянскі гід. Пасля гэтага Батыста па памылцы абвясціў пра смерць Фідэля Кастра. З 82 тых, хто прыплыў на Кубу, толькі 12 у канчатковым выніку перагрупаваліся ў горным ланцугу Сьера-Маэстра. Пакуль рэвалюцыянеры разбівалі лагер у гарах, у гарадах сфармавалася група «Грамадзянскі супраціў», якая змагалася з рэжымам Батысты. У гарах Сьера-Маэстра партызанскія сілы прыцягнулі сотні кубінскіх добраахвотнікаў і выйгралі некалькі бітваў супраць кубінскай арміі.

Дзейнасць Руху скончылася ў студзені 1959 года, пасля таго як Батыста бег з Кубы ў Дамініканскую Рэспубліку калі сілы Руху ўвайшлі ў Гавану і выйгралі рэвалюцыю.

Пасля рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля перамогі рэвалюцыі, рух аб'яднаўся з іншымі сацыялістычнымі рухамі, каб сфармаваць Аб'яднаную партыю сацыялістычнай рэвалюцыі Кубы, якая, у сваю чаргу, стала Камуністычнай партыяй Кубы ў 1965 годзе. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым на чале з камуністычнай партыяй. Тым самым Куба стала першай сацыялістычнай дзяржавай у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы[2].

Зноскі

  1. Fidel Castro and the 26th of July Movement
  2. DeFronzo, James. Revolutions and Revolutionary Movements. (University of Connecticut. 2007) pp. 207–08

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]