Рыгор Аляксеевіч Рапота
Рыгор Аляксеевіч Рапота (нар. 5 лютага 1944) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Бацька — вайсковец, авіятар, маці — педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе.
Скончыў МГТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці «інжынер-канструктар», пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.
З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990—1994 гадоў — намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі.
У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года — намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 па верасень 1999 — генеральны дырэктар дзяржкампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 — першы намеснік міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 — першы намеснік міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій. З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2007 года — генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
9 кастрычніка 2007 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 мая 2008 года — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 года прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года.
19 сакавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рапоту з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[3].
22 сакавіка 2021 года губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт на штотыднёвай нарадзе прадставіў Рыгора Рапоту прадстаўніком рэгіёна ў Савеце Федэрацыі[4], ён заняў крэсла Аляксандра Міхайлава, які сканаў у снежні 2020.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Пашаны (Расія) (30 чэрвеня 2005)
- Ордэн Дружбы народаў (Беларусь) (8 снежня 2009)
- Ганаровы прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (10 снежня 2020) [5]
- Ордэн Пашаны (Беларусь) (16 лютага 2021)[6]
Зноскі
- ↑ Рыгор Рапота стаў новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы — Российская Газета
- ↑ Указ Прэзідэнта РФ № 1625 ад 14.12.2011
- ↑ https://news.tut.by/economics/723202.html Архівавана 19 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/4740638
- ↑ https://inpress.bntu.by/grigoriyu-rapote-prisvoeno-zvanie-pochyotnogo-professora-bntu(недаступная спасылка)
- ↑ https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uznagarodziu-rapotu-ordenam-pashany-96980-2021/
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Члены «Адзінай Расіі»
- Выпускнікі МДТУ
- Выпускнікі Акадэміі знешняй разведкі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
- Асобы
- Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах
- Разведчыкі СССР
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)
- Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа
- Генерал-лейтэнанты Расіі