Язэп Пушча
Язэп Пушча | |
![]() 1925 год | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | Іосіф Плашчынскі |
Псеўданімы: | Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер |
Дата нараджэння: | 20 мая 1902 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 14 верасня 1964 (62 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Валодае мовамі: | беларуская |
Мова твораў: | беларуская |
![]() |
Язэп Пушча, сапр. Іосіф Плашчынскі (7 мая (20 мая) 1902, в. Каралішчавічы, Менскі павет, Мінская губерня, цяпер Мінскі раён — 14 верасня 1964, Мінск; Іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер;) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Старэйшы брат Ізідара Плашчынскага. У 1918 — жніўні 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921—1922 — слухач курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. У 1921-26 працаваў настаўнікам[1]. У 1923 быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», пазней — «Узвышша»[1]. У 1926 годзе працаваў у Інбелкульце[1]. У 1925—1927 вучыўся на педагагічным факультэце БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт[1]. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, у 1929-30 працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве[1]. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Чэбаксарах, Шадрынску. Вызвалены 24.7.1935. У 1937—1941 жыў у Мурамскім раёне Уладзімірскай вобласці, настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім раёне. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.1.1956. Вярнуўся з сям’ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусі з 1958. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах. Групавая справа Я. Пушчы і іншых № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў апавяданнем у 1922 годзе пад псеўданімам Лясун[1]. На працягу 1925—1930 выдаў некалькі паэтычных кніг. Вядомасць мелі яго «Лісты да сабакі». Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё, раскрывала радасны стан разняволенага працаўніка — часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай споведзі-разважанні, выкарыстанне сродкаў народнай песні[1].
Да высылкі выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), а таксама паэмы «Песня вайны» (1928) і «Цень Консула» (першапачатковая назва «Песня акупацыі»), прасякнутыя ўражаннямі аб Першай сусветнай вайне, а таксама паэма «Крывавы плакат» (1930). Была падрыхтавана да выдання кніга «Мой маніфест» (схаваная ў вуллі, а затым, пасля арышту брата, спаленая сястрой Лёдзяй)[2]. Быў падрыхтаваны да друку, але не выйшаў зборнік лірыкі «Грэшная кніга». У канцы 1920-х ускладніліся пошукі паэта, у некаторых яго творах прагучалі песімістычныя ноты[1].
Для твораў пасляваеннага часу характэрна ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага далягляду[1].
Пасля прыезду ў Мінску ў друку з’яўляюцца вершаваная казка «На Бабрыцы» (1960), кніга «Вершы і паэмы» (1960) і зборнік «Пачатак легенды» (1963).
На беларускую мову пераклаў аповесць Аляксея Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).
Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Мішчанчук, М. І. «Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў...» Эвалюцыя творчасці Язэпа Пушчы // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 68—71. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Язэп Пушча на Вікісховішчы |
---|
- Календарыюм // «Czasopis». № 9, 2009.
- Максімовіч В. А. Шыпшынавы край: Старонкі бел. літ. 20—30-х гг. ХХ ст.: Дапам. для наст. — Мінск, 2002.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Грахоўскі С. Запозненыя сустрэчы: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986.
- Міхнюк У. Адысея Язэпа Пушчы: [Паказанні рэпрэсаванага пісьменніка] // ЛіМ. 1992, 23 кастр.
- Шушкевіч С. Над труною паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.
- Ярош М. З кагорты першапраходцаў // Полымя. 1983, № 8.
- Возвращенные имена;
- БП, т. 5.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Мішчанчук М. «Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў…»: Эвалюцыя творчасці Я. Пушчы ў 20-я гг. // Бел. мова і літ. у школе. — 1991. — № 2.
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Каралішчавічах
- Памерлі 14 верасня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Крытыкі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк