Рыгор Пракопавіч Рак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Пракопавіч Рак
Дата нараджэння 8 (20) студзеня 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1938(1938-11-10) (45 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці эканаміст, краязнавец, педагог
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Рыгор Пракопавіч Рак (8 (20) студзеня 1893, вёска Дукоркі, цяпер у межах Дукоры, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1938, Менск, НКУС) — беларускі эканаміст, краязнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З беларускай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1913 годзе Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў у школе в. Крынкі Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1915—1917 гадах у расійскай арміі. Вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце (з 1918 года), скончыў БДУ (пач. 1930-х г.). Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920 год). У розны час працаваў у кааператыўных арганізацыях, Цэнтрабелсаюзе, школах Менска. У 1926—1937 гг. — у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы, эканамічны стан рэгіёнаў БССР. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, быў сакратаром камісіі па хатніх рамёствах пры Інбелкульце.

5 лютага 1938 года быў беспадстаўна арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай арганізацыі» і 1.11.1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Прыгавор прыведзены ў выкананне 10 лістапада 1938 г. Расстраляны ў Менску.

Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]