Рыдамля
Вёска
Рыдамля
|
Ры́дамля[1] (трансліт.: Rydamlia, руск.: Рыдомля) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рыдамлю, разам са сваім аднайменным маёнткам у верхнім цячэнні Усвейкі, чацвёра сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне XV ст. падаравалі Чарэйскаму манастыру[2]. У 1676 годзе згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].
У пачатку XX ст. у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.
У час 2-й сусветнай вайны, 12 верасня 1942 г. карнікі ўварваліся ў в. Рыдамля, падпалілі вёску, ямы і паграбы закідвалі гранатамі, абстрэльвалі з аўтаматаў. Спалена 136 дамоў, забіта 81 і паранена 43 чалавекі.
У 1924—1954 гадах цэнтр Рыдамльскага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Рылько (1923—1967), беларускі пісьменнік
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 60, 168—171, 360—364, 461—464.
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чыкун Л. Гарэлі ў агні вёскі: [Трагедыя в. Рыдамля Талач. раёна] // Сцяг Iльіча (Талачын). 1993. 27 сак.
- Маціеўскі М. Вёска [Рыдамля] гарэла, а кветкі цвілі…// Белорусская нива. — 2003. — 3 дек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх