Валосаўскі сельсавет
Валосаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Талачынскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Валосава |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 7 чэрвеня 1966 |
Дата скасавання | 17 жніўня 1962 |
Насельніцтва (2019) | 600 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Вало́саўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валосава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стуканоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Стуканы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валосава, сельсавет пераймеанваны ў Валосаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Высокагарадзецкага і Рыдамльскага сельсаветаў[1]. 17 жніўня 1962 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Плоскаўскага (7 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Кулакі, Плюгаўка, Рафалова, Стуканы і Харлінцы) і Рыдамльскага (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава) сельсаветаў[2].
7 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР, у склад сельсавета ўвайшлі 16 населеных пунктаў Навасельскага сельсавета (Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і 12 населеных пунктаў Рыдамльскага сельсавета (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валосаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1030 чалавек[5]>, з іх 95,0 % — беларусы, 4,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 600 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.