Рыла (горны масіў)
Выгляд
Рыла | |
---|---|
балг. Рила, Рила-Планина | |
42°11′ пн. ш. 23°35′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ры́ла, ці Рыла-Планіна (балг.: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Балгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі , трогі.
З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.
У гарах развіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле размешчана некалькі курортаў з мінеральнымі крыніцамі.
У паўднёва-заходніх адгор'ях — Рыльскі манастыр.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Помнік на гары Мусале
-
Гара Мальёвіца зімой
-
Вытокі ракі Марыцы
-
Адно з Сямі Рыльскіх азёр
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыла, Рыла-Планіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 497. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).