Рыу-Бранку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыу-Бранку
парт.: Rio Branco
Rio Branco Caracarai.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 775 км
Плошча басейна каля 195 000 км²
Басейн Рыу-Негру → Амазонка → Атлантычны акіян
Расход вады 5400 м³/с (у нізоўі)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 3°01′21″ пн. ш. 60°29′19″ з. д.HGЯO
Вусце Рыу-Негру
 · Каардынаты 1°23′38″ пд. ш. 61°50′46″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Brazil.svg Бразілія
Рыу-Бранку (Бразілія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Рыу-Бранку на Вікісховішчы

Ры́у-Бра́нку[1] (парт.: Rio Branco — «белая рака») — рака ў Бразіліі, левы прыток ракі Рыу-Негру (басейн Амазонкі).

Даўжыня ракі 775[2] км (ад вытоку ракі Урарыкуэра — 1300 км[1]). Плошча вадазбору каля 195 000[1] км². Сярэдні расход вады каля 5400 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 170 км³. Вытокі Рыу-Бранку знаходзяцца на схілах гор Сера-Парыма і Сера-Пакарайма[2]. Утвараецца зліццём рэк Урарыкуэра і Такуту. Працякае па Гвіянскаму нагор’ю і Амазонскай нізіне. Паводкі адбываюцца ў летні перыяд.

Асноўныя прытокі: Кат­рыма­ні, Шэрыўй­ны (пра­выя); Ана­уа, Та­пе­ра (левыя)[2].

Рака суднаходная да горада Каракараі, у час высокай вады — да Боа-Віста[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 БелЭн, 2001
  2. 2,0 2,1 2,2 Риу-Бранку // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]