Нікала Леанар Садзі Карно

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Садзі Карно)
Перайсці да: рух, знайсці
Нікала Леанар Садзі Карно
Nicolas Léonard Sadi Carnot
Sadi Carnot.jpeg
Дата нараджэння

1 чэрвеня 1796(1796-06-01)[1]

Месца нараджэння

Парыж, Сена[d], Францыя

Дата смерці

24 жніўня 1832(1832-08-24)[1] (36 гадоў)

Месца смерці

Парыж, Сена[d], Ліпеньская манархія[d]

Грамадзянства

Flag of France.svg Францыя

Бацька:

Лазар Карно

Навуковая сфера

Тэрмадынаміка

Альма-матар

Політэхнічная школа[d]
Кансерваторыя мастацтваў і рамёстваў[d]

Навуковы кіраўнік

Сімеон Дэні Пуасон

Вядомы як

першаадкрывальнік цыклу Карно

Commons-logo.svg Нікала Леанар Садзі Карно на Вікісховішчы

Нікала Леанар Садзі Карно (фр.: Nicolas Léonard Sadi Carnot; 1 чэрвеня 1796 — 24 жніўня 1832) — французскі фізік і матэматык.

Сын вядомага палітычнага дзеяча і матэматыка Лазара Карно і дзядзька Мары Франсуа Садзі Карно, былога прэзідэнта Францыі. Садзі Карно атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1812 годзе бліскуча скончыў ліцэй Карла Вялікага і паступіў у політэхнічную школу — лепшую на той момант навучальную ўстанову Францыі. У 1814 годзе ён яе скончыў шостым па паспяховасці і быў накіраваны ў інжынерную школу ў горадзе Мец. Пасля завяршэння якой у 1816 годзе быў размеркаваны ў інжынерны полк, дзе правёў некалькі гадоў. У 1819 годзе выйграў конкурс на замяшчэнне вакансіі ў Галоўным штабе корпуса ў Парыжы і перабраўся туды. У Парыжы Карно працягнуў навучанне. Наведваў лекцыі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс, Кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў. Там ён пазнаёміўся з хімікам Нікола Клеманам, які займаўся вывучэннем газаў. Зносіны з ім выклікалі цікавасць у Карно да вывучэння паравых машын. І ў 1824 годзе выйшла першая і адзіная праца Садзі Карно — «Роздум аб рухаючай сіле агню і аб машынах, здольных развіваць гэту сілу». Гэтая праца лічыцца асноватворнай у тэрмадынаміцы. У ёй быў праведзены аналіз існуючых у той час паравых машын, і былі выведзены ўмовы, пры якіх ККДз дасягае максімальнага значэння (у паравых машынах таго часу ККДз не перавышаў 2 %). Акрамя гэтага там жа былі ўведзены асноўныя паняцці тэрмадынамікі: ідэальная цеплавая машына (гл. Цеплавая машына), ідэальны цыкл (гл. Цыкл Карно), зваротнасць і незваротнасць тэрмадынамічных працэсаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 83. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.