Сайман Кузнец
Сайман Кузнец | |
---|---|
англ.: Simon S. Kuznets | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1985[2][4] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, статыстык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Wesley Clair Mitchell[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сайман Сміт Кузнец (анг. Simon Smith Kuznets; пры нараджэнні Сямён Абрамавіч Кузнец; 30 красавіка 1901, Пінск — 8 ліпеня 1985, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканамічнай гісторыі. Доктар філасофіі (1926). Член Нацыянальнай АН ЗША (1972). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1971).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Пінску, дзе меркавана навучаўся ў гарадскім рэальным вучылішчы, пасля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленнем яўрэяў з прыфрантавой зоны, у Харкаў. Тут Кузнец вучыўся ў 2-м рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 мая 1917 г.) і ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце.
3 1922 года ў ЗША. Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1924). У 1927—60 гадах — у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў. Адначасова быў прафесарам універсітэтаў штата Пенсільванія (1930—54), Дж. Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960—71). У 1949—68 гадах - старшыня камітэта па эканамічным росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60-я гады - эканамічны саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 годзе - прэзідэнт Амерыканскай статыстычнай, у 1954 годзе — Амерыканскай эканамічнай асацыяцый.
Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканамічнай статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіцыйныя ацэнкі нацыянальнага даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нацыянальнага прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканамічнага росту (цыкл Кузнеца, 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканамічным ростам краін, якія развіваюцца (крывая Кузнеца, 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканамічнага росту (1966). Асноўныя працы: «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989).
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу развіцця ў цэлым».
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- У 2013 годзе Харкаўскаму нацыянальнаму эканамічнаму ўніверсітэту прысвоена імя Сямёна Кузняца.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сайман Кузнец
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118931067 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Simon Kuznets // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ 7,0 7,1 NNDB — 2002.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пінскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Вучоныя ЗША