Сакі (пісьменнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сакі (пісьменнік)
Hector Hugh Munro.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 снежня 1870(1870-12-18)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 лістапада 1916(1916-11-13)[4][2][…] (45 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, гісторык, раманіст, драматург, журналіст
Мова твораў: англійская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Гектар Х'ю Манро (англ.: Hector Hugh Munro, псеўд. Сакі, Saki; 18 снежня 1870, Ак'яб, Бірма, Брытанская Індыя — 13 лістапада 1916, Бамон-Амель, Францыя) — брытанскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся пісьменнік у Бірме (цяпер М'янма). Яго бацька служыў у паліцыі ў часы, калі Бірма была часткай Брытанскай імперыі. У 1872 годзе яго маці прыехала пагасціць да родных у Брытанію, дзе і памерла. Пасля гэтага бацька адправіў сваіх дзяцей, у тым ліку і двухгадовага Гектара, у Англію, дзе ў строгасці іх выхоўвалі бабуля і цёткі.

У 1893 годзе Сакі паступіў на службу ў Індыйскую імперыяльную паліцыю, а затым быў адпраўлены ў Бірму, як і бацька. Праз два гады праз праблемы са здароўем ён сышоў з арміі і вярнуўся ў Брытанію, распачаўшы кар'еру журналіста.

У 1900 годзе выйшла першая кніга Манро — гістарычнае даследаванне «The Rise of the Russian Empire», адзіная кніга, што выйшла пад яго сапраўдным іменем. У цэлым пры жыцці пісьменніка выйшла некалькі зборнікаў яго апавяданняў і два раманы.

З 1902 да 1908 г. Манро працаваў замежным карэспандэнтам The Morning Post на Балканах, у Расіі, Варшаве і Парыжы. Пасля ён кінуў гэтую працу і асеў у Лондане.

У пачатку Першай сусветнай вайны, хаця Сакі і было 43 гады, г.зн. яго ўзрост перавышаў афіцыйна дазволены для прызыву, ён пайшоў на службу звычайным салдатам. Некалькі разоў вяртаўся на поле бою, хаця і быў занадта хворы або паранены для таго, каб працягваць ваяваць. У лістападзе 1916 года на тэрыторыі Францыі яго застрэліў нямецкі снайпер. Па некаторых звестках, апошнімі словамі пісьменніка былі: «Выцягні з рота гэту чортаву цыгарэту!» Пасля яго смерці сястра Сакі Этэль знішчыла большасць яго дакументаў і апісала сваё асабістае бачанне іх агульнага дзяцінства.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго дасціпныя, а часам нават змрочныя якога апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі. Сакі лічыцца прызнаным майстрам апавядання нароўні з О. Генры і Дораці Паркер.

На яго творчасць зрабілі моцны ўплыў Оскар Уайльд, Льюіс Кэрал і Кіплінг, у той час як яго творы паўплывалі на А. А. Мілна, Ноэла Каўарда і П. Г. Вудхаўса.

Зноскі

  1. Saki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Saki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Saki // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118641239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  5. Saki // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.sf-encyclopedia.com/entry/saki

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]