Саліна
Саліна | |
---|---|
італ. Isola di Salina | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 26,38 км² |
Насельніцтва | 2 500 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 94,77 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°33′49″ пн. ш. 14°50′16″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Тырэнскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саліна (італ.: Isola di Salina) — востраў у групе Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 26,38 км². Насельніцтва (2009 г.) — 25 00 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Саліна знаходзіцца ў 4 км на паўночны захад ад Ліпары, найбуйнейшага вострава Ліпарскіх астравоў. Даўжыня з захаду на ўсход — 6,67 км. Найбольшая шырыня — 5,5 км. Мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вулканы вострава вывяргаліся каля 13 тысяч гадоў таму. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы вулкан Монтэ-Фоса дасягае 961 м. Другі па вышыні вулкан — Монтэ-дэль-Поры (860 м). Паміж імі месціцца глыбокая рашчыліна, запоўненая ў старажытнасці лававымі струмянямі. На паўднёвым захадзе здаўна вядзецца здабыча солі.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Саліна вылучаецца сярод іншых Ліпарскіх астравоў дастатковай колькасцю крыніц прэснай вады. Схілы гор пакрыты лясамі і зараснікамі хмызнякоў. Тут сустракаюцца каля 400 відаў раслін, у тым ліку таполі, каштаны, масліны, папараці, апунцыя і інш. Фаўна прадстаўлена птушкамі, дробнымі сысунамі і паўзунамі.
Схілы найвышэйшых гор вострава абвешчаны запаведнымі. Падобна іншым Ліпарскім астравам, Саліна ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Саліна быў населены ў антычны перыяд. Знойдзены рэшткі старажытнагрэчаскага паселішча і старажытнарымскія могілкі. У сярэднявеччы некаторы час кантраляваўся арабамі, якія здабывалі тут соль. Пасля ўваходжання ў склад Сіцылійскага каралеўства быў пакінуты насельнікамі.
Зноў населены толькі ў XVIII ст. У 1867 г. атрымаў самакіраванне. У 1909 г. падзелены на тры камуны. З 2007 г. на востраве арганізуецца фестываль дакументальнага кіно.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Саліна падзелены на тры камуны — Санта-Марыя, Мальфа і Рынела. Асноўныя порты — Санта-Марыя і Рынела. Галоўныя галіны эканомікі — турызм і сельская гаспадарка. Тут вырошчваюць вінаград, масліны, гародніну. Саліна славіцца мясцовым салодкім сортам віна. Штогод арганізуецца свята каперсаў, якія астравіцяне лічаць лепшымі ў свеце.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная інфармацыя Архівавана 9 мая 2016.
- Афіцыйны партал для вандроўнікаў Архівавана 11 мая 2021.
- Даведнік для вандроўнікаў
- Гісторыя