Самуэль Ісідор Сухадольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Ісідор Сухадольскі
8-ы харунжы мсціслаўскі[d]
1668 — 1674
Папярэднік Уладзімір Дажбог Каменскі[d]
Пераемнік Мікалай Дзенісовіч[d]
стольнік мсціслаўскі[d]
1661 — 1668
струкчашы каралеўскі[d]
з 1650

Нараджэнне
  • невядома
Смерць не раней за 11 лістапада 1673 і не пазней за 9 мая 1674
Род Сухадольскія[d]
Бацька Мікалай Сухадольскі[d]
Маці Раіна з Залачэўскіх[d]
Жонка Ганна са Статкевічаў[d][1]

Самуэль (Сымон) Ісідор Сухадольскі (? — паміж 11 верасня 1673 і 9 мая 1674) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Ястрабец» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Сухадольскага (?—1622/3), стольніка мсціслаўскага і Рэгіны (Раіны) Залачэўскай (Злачэўскай) Бабраўніцкай (Бабравінаўны).

Струкчашы каралеўскі з 1650, стольнік мсціслаўскі з 1659/61, харужы мсціслаўскі з 1668, каралеўскі пакаёвы дваранін.

Удзельнічаў у абранні на трон Яна ІІ Казіміра ў 1648 і Міхала Вішнявецкага ў 1669, у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Прыхільнік каралеўскай партыі ў 1650—1670-х гг.

Пасол на соймы 1654, 1664—1665, 1667, 1672. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1648.

У 1666 атрымаў каралеўскі прывілей на збор маставога мыта на пераправе цераз р. Белая Натапа ў маёнтку Мазалаўшчына.

Маёнткі: у Мсціслаўскім ваяводстве (Калеснікі, Хаславічы, Ханюцін, Пячэрск, Хадосаў, Цімошкаў, Мазалаўшчына, Вакалараўшчына, Зубаўшчына, Горлава, Чаравусы, Вербы, Лосеўшчына, Дуброўнікі, Палоніца, Скіпараўшчына), Аршанскім павеце (Буйнічы, Сялец, Баркулабава, Дашкоўка, Сідаравічы), Менскім павеце (Саламярэчча, Гарадок Саламярэцкі, Сёмкава).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай з Статкевічаў (?—да 25.7.1673), дачкой Багдана Статкевіча, кашталяна новагародскага, і Алены з Саламярэцкіх, дзяцей не меў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.
  • Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл.
  • Haratym Andrzej. Suchodolski Samuel (Symon) Izydor // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 298—299.