Буйнічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Буйнічы
Выгляд капліцы з пляцоўкі вайсковай тэхнікі.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
пач. 16 ст.
Насельніцтва
1 596 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 22
Паштовы індэкс
213134
Аўтамабільны код
6
Буйнічы на карце Беларусі ±
Буйнічы (Беларусь)
Буйнічы
Буйнічы (Магілёўская вобласць)
Буйнічы

Бу́йнічы[1] (трансліт.: Bujničy, руск.: Буйничи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета. Размешчана за 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы» на правым беразе Дняпра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёвай ускраіне Буйнічаў размяшчаецца стаянка эпохі мезаліту (8 — 5 тысячагоддзі да н.э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча ранняга жалезнага веку.

Вёска вядомая з 15 стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтр буйнога ўладання, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[2]. На пачатку 16-га стагоддзя Буйнічы належалі Кіева-Пячорскаму манастыру. У снежні 1595 года Буйніцкае поле было месцам пераможнае бітвы войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з рэчыцкім старостам М. Буйвідам над паўстанцамі на чале з Севярынам Налівайкам[3]. У 17-18 стагоддзях Буйнічы былі прыватнаўласніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосту А. Г. Палубінскаму, князям Сапегам[2]. У 1633-1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казіміра Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[4]. У манастыры дзейнічала друкарня[5]. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў каля Буйнічаў размяшчаўся лагер шведскага войска на чале з Карлам ХII (1708 г.), манастыр быў абрабаваны захопнікамі. Побач з мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына II перадала частку мястэчка беларускаму намесніку генерал-аншэфу П. Б. Пасеку. У 1878 г. фальварак набыў памешчык М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтка на пачатку 20 стагоддзя была Г. К. Радкевіч[2].

Другі раз Буйніцкае поле стала месцам бітвы ў 1941 годзе.

У 2010 годзе да аграгарадка далучана станцыя Буйнічы[6].

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

У Буйнічах месцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (19441998 гады — вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, з якіх 80 га адведзеныя пад заасад.

Помнікі і месцы адпачынку[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога з'яўляюцца Уладзімір Чапенка і Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 метраў, а недалёка ад яе возера «Слёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазіцыя, прысвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мемарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.

Паводле задумы мера старшыні Магілёва Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 года ў капліцы адбылося адкрыццё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар французскага фізіка, які даказаў факт вярчэння зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўшчыкам выступіў дацэнт Беларуска-расійскага ўніверсітэта А. Ляпін, а вытворцам — інжынер завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе сабой шаснаццацікілаграмовы шар з нержавеючай сталі і алюміневы цыферблат на вышыні 14 метраў. Амплітуда яго ваганняў 1 м, перыяд ваганняў 7 секунд. Маятнік вядзе адлік часу[7].

У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[8]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[9].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996. — с. 607—608, 628—630.
  3. Буйніцкая бітва 1595 // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688 с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонка 354.
  4. Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя — Старонка 354.
  5. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава)// Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1-2 (20-21) снежань 2004
  6. Решение Могилёвского районного Совета депутатов от 28 декабря 2010 г. № 7-18 Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки (руск.) 
  7. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна)// Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 мая 2009
  8. Ілона Іванова. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях// Звязда. 31 снежня 2008
  9. Ілона Іванова. Навыперадкі з мядзведзіцай// Звязда. № 161 (25750) 21 ліпеня 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]