Сафанісба Ангісола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафанісба Ангісола
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 1532[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1625(1625-11-16)[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Amilcare Anguissola[d]
Муж Orazio Lomellino[d][1]
Род дзейнасці мастачка, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр партрэтны жывапіс[d][3], гістарычны жывапіс[6], жанравы жывапіс[6], рэлігійны жывапіс[d][6] і партрэт[6]
Мастацкі кірунак маньерызм[7] і Адраджэнне[8]
Уплыў Bernardino Campi[d] і Бернардзіна Гаці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафанісба Ангісола (італ. Sofonisba Anguissola) (каля 1532, Крэмона - 16 лістапада 1625, Палерма) — італьянская мастачка, першая вядомая мастачка эпохі Рэнесансу.

Сям'я Ангісола[правіць | правіць зыходнік]

Сафанісба нарадзілася ў Крэмона (Ламбардыя). Яна была самай старэйшай з сямі дзяцей, шасцёра з якіх былі дзяўчынкі (адна з сясцёр Лючыя Ангісола). Яе бацька Амількар Ангісола належаў да абранага арыстакратычнага кола Генуі. Маці Сафанісбы Б'янка Панцонэ таксама была родам з вядомай арыстакратычнай сям'і. Яна памерла рана, калі Сафанісбе было ўсяго пяць гадоў.

Трое дзяцей з сабачкам

Першая вядомая мастачка[правіць | правіць зыходнік]

Будучы ўжо добра вядомай, Ангісола пабывала ў 1558 годзе ў Мілане, дзе напісала партрэт герцага Альбы, які парэкамендаваў яе іспанскаму каралю Філіпу II. У наступным годзе Сафанісба была запрошаная да іспанскага двара, што з'яўлялася прызнаннем яе таленту.

Пры іспанскім двары[правіць | правіць зыходнік]

Іспанскія прынцэсы Ісабель і Каталіна

Сафанісбе Ангісоле было 27 гадоў, калі яна пакінула сваю сям'ю і прыехала ў Іспанію да двара караля. Узімку 1559-1560 яна прыбыла ў Мадрыд, каб служыць прыдворнай мастачкай і прыдворнай дамай каралевы Лізаветы Валуа, трэцяй жонкі караля Філіпа II, з якой ён толькі што ажаніўся. Неўзабаве яна заваявала павагу і давер маладой каралевы.

Партрэт Б'янкі Панцоні, 1557, Карцінная галерэя, Берлін

Ангісола правяла наступныя гады, у асноўным ствараючы афіцыйныя прыдворныя партрэты, у тым ліку каралеву і іншых членаў каралеўскай сям'і, сястру Філіпа II Хуану, і сына дона Карласа. Яе партрэты Лізаветы Валуа і Ганны Аўстрыйскай (чацвёртай жонкі Філіпа II) дынамічныя і поўныя жыцця.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады жыцця Ангісола пісала не толькі партрэты, але і палотны на рэлігійныя тэмы, як і ў дні сваёй юнацкасці. Аднак многія яе карціны былі пасля страчаны.

Удалы гандаль мужа і шчодрая пенсія ад Філіпа II дазволілі ёй свабодна займацца жывапісам і камфортна жыць. Яна была вядучым партрэтыстам ў Генуі, пакуль не пераехала ў Палерма ў апошнія гады жыцця. У 1620 годзе яна стварыла свой ​​апошні аўтапартрэт.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pizzagalli D. La signora della pittura: vita di Sofonisba Anguissola, gentildonna e artista nel Rinascimento. Milano: Rizzoli, 2003
  • Italian women artists: from Renaissance to Baroque/Carole Collier Frick a.o., eds. Milano: Skira, 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]