Святаяннік прадзіраўлены
Святаяннік прадзіраўлены | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Hypericum perforatum L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Святаяннік прадзіраўлены[1] (Hypericum perforatum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду святаяннік (Hypericum) сямейства Hypericaceae, тыпавы від гэтага роду[2]. Раней род звычайна разглядалі ў складзе сямейства Clusiaceae.
Адна з найбольш часта выкарыстаных лекавых раслін; выкарыстоўваецца таксама ў харчовай прамысловасці.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Святаяннік звычайны, зелле Святога Івана, святаянскае зелле[3], зверабой, расанкі, свентаянскае зелле, святаянкі[4][5], кроўка[1], дзюравец, крываўнік, святаянскае зелле[6][7], бярозка, заячча кроў[8][9], красная травіца[10].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расце святаяннік паўсюдна, месцамі ўтварае цэлыя зараснікі уздоўж узлескаў хвойных лясоў, па сухіх лугах, лясных сонечных палянах. Сустракаецца як пустазелле ўздоўж лясных дарог і па ўскраінах палёў.
Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі — ад Атлантычнага ўзбярэжжа да Сібіры, Манголіі і Кітая. Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, на Канарскіх і Азорскіх астравах. Як натуралізаваная расліна сустракаецца ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы[11].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая расліна з тонкім, моцным карэнішчам, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх двухгранных галінастых сцеблаў вышынёй да 40—80 см[12].
Сцябло — прамое, зялёнага колеру, затым становіцца чырванавата-бурага колеру; на гладкай паверхні вылучаюцца дзве падоўжныя лініі. Характэрныя сакраторныя ёмішчы з цёмным змесцівам.
Суквецце — верхавінны гронкападобны-шчыткападобны тырс. Кветкі правільныя, да 2 см у дыяметры[12], з падвойным пяцічленным калякветнікам. Чашачка глыбока-паасобная, застаецца пры плодзе, свабодныя часткі ланцэтныя, з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі свабодныя, залаціста-жоўтыя, даўгавата-эліптычныя, на верхавіне коса зрэзаныя, з залозкамі, якія па краі ліста цёмныя, а на астатняй паверхні — светлыя. Шматлікія тычынкі зрасліся ў тры пучка. Гінецэй цэнакарпны, слупкі адагнутыя, лычыкі з чырвонымі сасочкамі, завязь трохгнёздавая, у яе аснаванні — залозістыя стамінодзіі. Цвіце святаяннік з чэрвеня па жнівень на працягу 25-30 дзён.
Формула кветкі: [13].
Пылковыя зёрны трохбораздава-оравыя або трохбораздавыя-орападобныя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 13,6—17,7 мкм, экватарыяльны дыяметр 13,6—17 мкм. У абрысе з полюса амаль круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя або шырока-эліптычныя. Разоры шырынёй 3—5 мкм, з роўнымі краямі і завостранымі або прытупленымі канцамі, якія амаль сыходзяцца ў палюсоў. Оры круглявыя або экватарыяльна выцягнутыя, часта слаба прыкметныя. Мембрана разор і ораў дробназярністая. Экзіна таўшчынёй 1—1,3 мкм. Шырыня мезакольпіўма 2—3 мкм. Скульптура дробнасеткавая, вочкі дробныя, круглява-вуглаватыя. Стрыжанькі тонкія, з маленькімі, круглявымі галоўкамі; падсцілаючы і покрыўны слаі тонкія. Колер пылка цёмна-жоўты[12].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Звесткі пра род Hypericum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2015)
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Паводле сайта GRIN
- ↑ а б в Бурмистров, Никитина 1990.
- ↑ Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 137. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 53. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зверобой продырявленный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)
- Hypericum perforatum L. (Зверобой продырявленный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)