Свята-Аляксандра-Неўская царква (Слабада)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святога Аляксандра Неўскага
Царква Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага
54°56′39″ пн. ш. 27°11′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Слабада (Слабадскі сельсавет)
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль Рэтраспектыўна-рускі стыль
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Слабада Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана каля 1880 г. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма, узведзенага ў 1814 г. ўладальнікам маёнтка панам Гутаровічам. У 1861 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. Да 1980-х гг. не дзейнічала, адрэстаўрыравана ў 1990-я г. Па восі царквы пастаўлена цагляная арачная брама, акаймаваная металічнай агароджай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Брама
Від з боку апсіды

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з трох'яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай трапезнай, кубападобнага асноўнага аб'ёму і паўкруглай апсіды. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным, трапезная двухсхільным, апсіда — кананічным дахамі. Дах над асноўным аб'ёмам завершаны галоўкай на васьміграннай шыйцы. Макаўкай завершаны шацёр трэцяга васьміграннага яруса званіцы (надбудаваны ў 1990-я гг). Уваходная частка вылучана перспектыўным арачным парталам пад двухсхільным шчытом, які абапіраецца на пілястры. Архаічны выгляд храму надае бутавая муроўка сцен, на паліхромным фоне якой кантрастна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, уваходны партал, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры памяшканні храма аб'яднанны шырокімі арачнымі прасветамі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам з'яўляецца драўляны разны 1-ярусны іканастас з царскімі варотамі расліннага арнаменту, з 4 абразамі-тондамі евангелістаў, у цэнтры — абраз «Благавешчанне». Над царскімі варотамі — абраз «Тайная вячэра».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]