Перайсці да зместу

Свята-Духаўская царква (Кодзень)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Святадухаўская царква
51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе, цяпер каталіцтва
Благачынне Q2682745?
Тып будынка абарончы храм
Архітэктурны стыль беларуская готыка
Заснавальнік Іван і Павел Сапега
Дата заснавання 1513
Будаўніцтва 15131520 гады
Статус
Гістарычны аб'ект
Гістарычны аб'ект
270 (O/63)[1]
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святадухаўская царква — помнік абарончага дойлідства XVI ст. у стылі т.зв. беларускай готыкі ў в. Кодзень (цяпер Бельскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча).

Гісторыя

Ікона Маці Божай Кодзеньскай

Царква Святога Духа ў 15131520 змуравана разам з замкам па фундацыі Івана Сапегі і яго сына Паўла, ваяводы навагрудскага. З'яўлялася дворскай капліцай роду Сапегаў да XIX стагоддзя. На працягу многіх гадоў у гэтай царкве захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Кодзеньскай, які, паводле падання, быў выкрадзены Мікалаем Сапегам у Рыме ў 1630 годзе.

У пачатку XVII ст. перайшла да ўніятаў. У 1817 — зачынена з прычыны дрэннага тэхнічнага стану.

План царквы ў Кодне

У міжваенны перыяд пасля рамонту замкавая Святадухаўская царква часова служыла ў якасці парафіяльнай святыні адноўленай каталіцкай славяна-візантыйскага абраду (уніяцкай) парафіі Св. Міхаіла Арханёла.

Пасля 1945 з'яўляецца філіяльным храмам рымска-каталіцкай парафіі Св. Ганны ў Кодзені. У 1960-я гг. грунтоўна адрэстаўравана.

Архітэктура

Паўночны фасад і апсіда

Храм уяўляе сабой лаканічны кампактны прамавугольны аб'ём (28,4×17 м), накрыты высокім двухскатных дахам, і з якога моцна выдаецца апсіда. Да яе паўночнай сцяны прымыкае рызніца, якая пасля прыстасавання царквы пад касцёл выконвае функцыю сакрысціі. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма крыжападобнымі ў плане слупамі на тры нефы, перакрытыя сеткападабным скляпеннем з нервюрамі. У сваёй архітэктоніцы Святадухаўская царква амаль цалкам паўтарае касцёл у Ішкалдзі, але ў адрозненне ад яго мае паўкруглую апсіду замест гранёнай, а круглая вежачка з вітымі ўсходамі прымыкае не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім вуглу каталікона.

Пабудавана з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі на вапнава-пясчаным рошчыне. На сценах царквы перапаленай цэглай выкладзены ромбападобны арнамент.

Рэнесансны ўваход
Алтар храма

Уваход уяўляе паўцыркульную арку, акцэнтаваную рэнесанснай акаймоўкай. Сцены знадворку ўмацаваны контрфорсамі, якія на галоўным заходнім фасадзе дасягаюць франтона. Толькі паўднёвая сцяна прарэзана паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, што таксама ўласціва для касцёлаў у Ішкалдзі і Гнезне. Франтон аздоблены атынкаванымі і пабеленымі спаранымі нішамі. Маляўнічнасць фасада ўзмацняецца паліхромнымі ўстаўкамі з выявамі святых. У пазнейшы час на скатах франтона былі надбудаванымі фігурныя слупкі.

Зноскі

Літаратура