Касцёл Святога Міхаіла (Смаргонь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Касцёл
Касцёл Святога Міхаіла
Кальвінскі збор у Смаргоні, сёння — касцёл Святога Міхаіла
Кальвінскі збор у Смаргоні, сёння — касцёл Святога Міхаіла
54°28′51″ пн. ш. 26°24′13″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Смаргонь
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль рэнесанс
Будаўніцтва 16061612 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000585шыфр 412Г000585
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Свято́га Міхаі́ла (колішні кальвінскі збор) у Смаргоні — выдатны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1503 ці 1505 — узведзены драўляны касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі слонімскім старастам Юрыем Зяновічам.
  • 15521553 — драўляны касцёл перароблены ў збор па загадзе берасцейскага ваяводы Хрыстафора Зяновіча.
  • 16061612 — узведзены мураваны кальвінскі збор на сродкі Мікалая Багуслава Зяновіча.
  • 1621 — мураваны збор пераасвечаны ў Троіцкі касцёл.
  • 1655 — моцна пашкоджаны, аднак неўзабаве быў адноўлены.
  • 1858 — рэстаўрыраваны.
Колішні збор, красавік 1917
  • 18661918 — перададзены праваслаўным і перайменаваны ў Міхайлаўскую царкву. Аздобы касцёла былі ліквідаваны, фрэскі забелены, зроблены шатровы дах з макаўкай у рускім стылі. У час 1-й сусветнай вайны службы не адбываліся.
  • 19181946 — зноў дзейнічае як касцёл.
  • 1947 — храм зачынены ўладамі.
  • 1970 — рэстаўрыраваны (архітэктары В. Сахно, П. Седляроў, С. Друшчыц) і прыстасаваны пад выставачную залу.
  • 1990 — вернуты вернікам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны алтар касцёла

Храм у Смаргоні з'яўляецца выдатным помнікамі архітэктуры рэнесансу ў Беларусі XVI—XVII cтагоддзяў. Цэнтрычны васьмігранны храм мае крыху выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутранае памяшканне перакрытае мураваным упрыгожаным фрэскамі купалам, які звонку накрыта шатровым дахам і прыхавана высокім атыкам. Да галоўнага фасада далучаецца двух'ярусная вежа-званіца, васьмярык на чацвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы размяшчаецца ўваход у храм. На ўзроўні ніжняга яруса сцены пазбаўлены дэкору. Пластыку вызначаюць праёмы акон, плоскія нішы. Другі ярус аздоблены плоскімі арачнымі нішамі і арачнымі праёмамі ў гранях вежы. У месцы злучэння званіцы і асноўнага аб'ёму пастаўлена цыліндрычная вежачка з вітымі ўсходамі ўнутры. Надзвычай магутныя сцены храма прарэзаны выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычным завяршэннем. Над сценамі ўзвышаецца высокі рэнесансны атык.

Пад асноўным аб'ёмам храма размяшчаецца крыпта.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Габрусь, Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн., 2001.
  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
  • Маркава Н. Е., Міцянін А. А. Смаргонскі кальвінскі збор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Смарго́нскі ка́львінскі збор // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 674. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]