Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гарадзішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°19′28,59″ пн. ш. 26°00′08,33″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Гарадзішча
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства Беларусі
Дата пабудовы 1764 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000709шыфр 113Г000709

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна, помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У свой час Хадкевічы на заходняй ускраіне мястэчка пабудавалі храм у імя святога велікамучаніка і пераможцы Георгія (анёла аднаго з уладальнікаў мястэчка), а на ўсход ад замка на самым узвышаным пагорку — царкву ў імя Святой Тройцы. У XVII стагоддзі Хадкевічы пераходзяць у каталіцтва, праваслаўныя храмы спусташаюцца. Наступны ўладальнік Траян-Пакроўскі паблізу зруйнаванай Троіцкай царквы ўзвёў кальвінскі збор, перароблены ў наступным у касцёл старадубскім маршалкам Гаўрылам Керла.

У 1764 г., па фундацыі віленскага старосты графа Паца была пабудавана драўляная ўніяцкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква, якая пасля пераводу ўніятаў у праваслаўе была рэканструявана (1879 г.) у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад царквы

Царкоўны пагост акаймаваны агароджай і пасадкамі бярозы і клёна.

Трохзрубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане прытвора, кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным двух'ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і дэкарыраваны па схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі.

Архітэктура насычана розным дэкорам, які ўключае плоскую балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэнні гарызантальна ашаляваных сцен, арнаментальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пояс прытвора. Выкарыстанне і творчае асваенне дэкору з арсенала прафесійнай мураванай архітэктуры ў народным драўляным дойлідстве — характэрная асаблівасць і нацыянальная рыса беларускай будаўнічай культуры. Унутраная прастора малітоўнай залы і апсіды перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях. У прытворы на двух слупах размешчаны хоры, да якіх вядзе бакавая двухмаршавая лесвіца. Апсіда вылучана ад малітоўнай залы драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады замест знятага ў 1815 г. Побач з царквой знаходзіцца пабудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — чатырохслуповае цэнтрычнае народна-этнаграфічнае збудаванне, накрытае пакатым шатровым дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Кулагін. Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000;
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]