Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Гошчава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Перабудаваная Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Перабудаваная Свята-Крыжаўзвіжанская царква
52°41′24,13″ пн. ш. 25°11′58,82″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Гошчава
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Архітэктурны стыль драўлянае дойлідства
Дата пабудовы 1838 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000300шыфр 113Г000300
Стан Амаль поўнасцю перабудавана

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Гошчава (Івацэвіцкі раён).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваная ў 1838 г. У 2009 годзе без узгаднення з міністэрствам культуры быў распачаты рамонт царквы. Царкву патынкавалі, уставілі шклопакеты, а на даху з'явіліся купалы-цыбуліны. Ва Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры заявілі, што праект рэканструкцыі царквы ў Гошчаве не ўзгадняўся з Мінкультуры. Паводле словаў галоўнага архітэктара Івацэвіцкага раёна святар царквы айцец Аляксандр знайшоў сабе спонсара і рамонт самастойна[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мае глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Трохзрубная пабудова з квадратным у плане аб'ёмам, трохграннай алтарнай апсідай і бабінцам з тамбурам. Аднолькавыя па вышыні зрубы накрытыя агульным двухсхільным дахам, які пад апсідай пераходзіць у паўшатровы. Прысадзісты аб'ём будынку ўзбагачаюць васьмерыковая вежа-званіца, накрытая шатром, две чацверыковыя вежачкі над бабінцам і купал на васьмігранным барабане над асноўным зрубам. Галоўны ўваход вылучаны порцікам на дзвюх падвойных фігурных калонах. Сцены ашаляваныя, прарэзаныя прамавугольнымі і паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. У інтэр'еры над уваходам хоры, іканастас аздоблены разьбой.

Зноскі

  1. Сямён Печанко: «Шок у Івацэвіцкім раёне» \\"Наша Ніва", 28.07.2009

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]