Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Кажан-Гарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
Царква летам 2020
Царква летам 2020
52°12′18,40″ пн. ш. 27°00′34,61″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кажан-Гарадок
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Усходнепалеская школа дойлідства
Будаўніцтва 1818
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000458шыфр 112Г000458
Стан Дзейнічае
Сайт kazhan-haradok.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці.

Драўляная царква вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка. Храм пірамідальна-цэнтрычнай кампазіцыі, складаецца з пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, і з званіцай над уваходам. Будынак падкрэслены сярэднім зрубам, які вылучаецца сваім аб'ёмам, вышынёй і памерамі. Чатыры невялікія вежкі з купаламі на астатніх зрубах групуюцца сіметрычна вакол сярэдняга. Ствараецца пяцікупалле, якое стварае ў прасторы пірамідальную кампазіцыю. Вонкавая архітэктура традыцыйна простая з мінімальным выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Гонтавы шацёр і вальмавыя дахі бабінца і апсіды завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на глухіх гранёных шыйках. Вертыкальна ашаляваныя сцены апярэзаны аркатурным фрызам і зубчастым карнізам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад пакатым двухсхільным дахам.

У адрозненне ад іншых храмаў, Кажан-гарадоцкая царква ўнутры багата аздоблена. Унутры зала храма перакрыта пірамідальным скляпеннем на ветразях. Бабінец падзелены на два ярусы, на верхнім з якіх размешчаны хоры, раскрытыя ў залу фігурнай аркай. Інтэр’ер багата аздоблены паліхромнай драўлянай скульптурай і разьбой[1]. Абразы: «Звеставанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX ст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Кузьма, Аляксей і Дзям’ян» (абодва XIX ст.)

Адасоблена пастаўлена на планіровачнай восі царквы званіца. Уяўляе сабой двух'яруснае цэнтрыч- нае збудаванне. Ніжні чатырохгранны ярус зрубны, другі — адкрыты каркасны пад шатровым гонтавым пакрыццём. Ярусы падзелены развітым гонтавым адлівам-карнізам.

Зноскі