Свята-Пакроўская царква (Стрэшын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Галоўны фасад
Галоўны фасад
52°43′44″ пн. ш. 30°06′41″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Стрэшын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1807 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000318шыфр 312Г000318

Свята-Пакроўская царква (Гомельская вобласць)
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква

Стрэшынская Пакроўская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1807 годзе з цэглы ў г. п. Стрэшын Жлобінскага раёна.

У 1989 годзе царква перададзена вернікам, дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 2009 годзе

Храм цэнтрычны, складаецца з асноўнага аб'ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і прылеглых да яго з чатырох бакоў паўкруглых аб'ёмаў. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца алтар, у астатніх зроблены ўваходы з высокімі каменнымі ганкамі. Цэнтральны аб'ём дамінуе ў агульнай кампазіцыі і мае сферычнае пакрыццё, завершанае круглым барабанам з невялікім купалам. Шырокія межы цэнтральнага аб'ёму маюць франтоны завяршэння. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі і паўцыркульнымі нішамі, у якіх размешчаны вокны.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры перакрыцці аб'ёмаў, прылеглых да асноўнай зале, выкананы ў выглядзе конхаў, якія пераходзяць у парусныя скляпенні залы. Пад будынкам зроблена крыпта, куды вядуць лесвіцы, размешчаныя па баках галоўнага ўваходу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]