Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Павіцце. Свята-Прачысценская царква (03).jpg
51°59′12,64″ пн. ш. 24°45′38,65″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Павіцце
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1912 год
Стан працуе

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1912 годзе з брусоў (18х18 см) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года.

Царква дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 32 метры, шырыня 18 метраў, вышыня (па крыжы на званіцы) — 40 метраў. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, асноўны аб'ём, алтар. Да асноўнага аб'ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з захаду 2 уваходы, з усходу дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб'яднаныя галоўным алтаром. У інтэр'еры храма галоўны элемент — двух'ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб'ёму, выкарыстанне трохлопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абразы 17 — 18 ст.: «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Маці Божая Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», 2 абразы «Спас Пантакратар».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5., стар. 378.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]