Свята-Успенская царква (Браслаў)
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
55°37′58″ пн. ш. 27°03′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Браслаў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Браслаўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1897 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000930 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Успенская царква — праваслаўная царква ў Браславе. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Узведзена ў 1897 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Успенскую царкву збудавалі побач з Замкавай гарой у 1897 г.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква складаецца з кубічнага асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай, трапезнай і двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы-прытвора. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем на васьмігранных барабанах, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Галоўны арачны ўваходны праём аформлены масіўным парталам з кілепадобнан прафіляванай аркай на калонах-бочках. Такімі ж аркамі аформлены бакавыя ўваходы, арачныя прасветы яруса-звона званіцы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з калонкамі-бочкамі, насычаны архітэктурнай крапоўкай: вуглавыя руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прамавугольныя панэлі, арачныя нішы.
Унутры плоская столь па цэнтры адкрыта васьмігранным барабанам з шатровым купалам, які трымаецца на чатырох слупах. Апсіда адкрыта вялікай аркай і вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам. Сцены афарбаваны ў зялёныя таны з белай і блакітнай арнаментальна-трафарэтнай размалёўкай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Браслаў)
- Свята-Успенская царква (Браслаў) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Браслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Браслаў) на сайце «Архіварта»