Свята-Успенская царква (Гарбачы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() | |
53°06′41″ пн. ш. 24°02′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гарбачы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Бераставіцкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Іван Ігнатавіч Калянкевіч |
Дата пабудовы | 1875 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарбачы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0._%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%87%D1%8B.jpg/220px-%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0._%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%87%D1%8B.jpg)
Пабудавана ў 1875 годзе[1] ў колішняй вёсцы Ляўшова з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Івана Калянкевіча[2]. Па іншых звестках, узведзена ў 1860 годзе[3].
На 1899 год прыход царквы аб’ядноўваў 1698 вернікаў у 10 вёсках, дзейнічалі брацтва, царкоўная школа ў Мяньках, народнае вучылішча ў Ляўшове і з 1890 года — царкоўна-прыходскае апякунства. Царкоўнай зямлі налічвалася 74 дзесяціны 938 сажаняў. Прыход адносіўся да Ваўкавыскага благачыння[1].
Адкрыта пасля заняпаду ў 1988 — 90 гадах. Драўляная званіца, якая стаяла побач з царквой, не захавалася. У 2010 годзе будынку быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму па падоўжна планіровачнай восі далучаны прамавугольная трапезная і паўцыркульная апсіда. У цэнтры і па вугдах пакатага шатровага даху — цыбулепадобныя купалы на барабанах. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. У архітэктурным дэкоры фасадаў — лапаткі, какошнікі, цягі, нішы, карнізы.
Зноскі
- ↑ а б Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 176
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 115
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 115
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Гарбачы)
- Свята-Успенская царква (Гарбачы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Гарбачы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Гарбачы) на сайце «Архіварта»