Святое возера (возера, Рагачоўскі раён, басейн Дняпра)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Святое возера, Рагачоўскі раён, басейн Дняпра)
Святое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,4[1] м |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,37 км |
Плошча | 0,14 км² |
Аб’ём | 0,00027 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Найбольшая глыбіня | 2,4 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Святое — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дняпро, за 11 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Рагачова, за 0,4 км на захад ад вёскі Турск.
Плошча паерхні возера 0,14 км², даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,37 км, найбольшая глыбіня 2,4 м, даўжыня берагавой лініі 1,4 км, аб’ём вады каля 0,27 млн м³[2].
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 120[2] м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя[2]. Возера бяссцёкавае, значна зарастае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь. У 2004 г. возера зарыблялася белым амурам, карпам, карасём сярэбраным[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ а б в Иванов-Смрленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том. 5. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)