Святое возера (возера, Рагачоўскі раён, басейн Дняпра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,4[1] м
Даўжыня 0,65 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 0,14 км²
Аб’ём 0,00027 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,4 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Святое (Беларусь)
Святое
Святое
Святое (Гомельская вобласць)
Святое
Святое
Map

Святое — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дняпро, за 11 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Рагачова, за 0,4 км на захад ад вёскі Турск.

Плошча паерхні возера 0,14 км², даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,37 км, найбольшая глыбіня 2,4 м, даўжыня берагавой лініі 1,4 км, аб’ём вады каля 0,27 млн м³[2].
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 120[2] м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя[2]. Возера бяссцёкавае, значна зарастае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь. У 2004 г. возера зарыблялася белым амурам, карпам, карасём сярэбраным[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. а б в Иванов-Смрленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том. 5. (руск.)
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]