Святы камень Сянежыцкі
Выгляд
Святы камень Сянежыцкі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Навагрудак |
Плошча | 0,005 га[1] (0,1[2]) |
Дата заснавання | 28 лістапада 1997[1] |
Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м[1]. Аб'ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.
Некаторыя легенды
[правіць | правіць зыходнік]На валуне двое "слядоў". Адзін лічаць выявай пальцаў, а другі — выявай пяткі. Пальцы нібыта пакінула Багародзіца, а пятку — чорт, які гнаўся за ёй. Дагнаць Божую Маці чорт не змог, таму што яна схавалася ў манастыр. Паводле іншага падання, "сляды" пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца (Янчук, 1889).
Іншыя знакамітыя валуны
[правіць | правіць зыходнік]Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Решение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. № 12/3 Об объявлении памятниками природы отдельных геологических объектов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 чэрвеня 2012.
- ↑ Запаведнікі, нацыянальныя паркі і заказнікі рэспубліканскага значэння(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 28 чэрвеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / А. К. Карабанаў і інш.; НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 38, 99, 219. — 235 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-1295-7.